Беларусы, мы з вамі ўжо даўно паказалі: нас Большасць! Хутка Новы год – сямейнае свята, а беларусы – гэта вялікая дружная сям’я: з Гродна і Брукліна, Мазыра і Амстэрдама. Ды дзе толькі нас няма!

Каардынацыйная рада запускае 15-ці дзённы марафон Новы год Большасці! Кожны дзень на нашай Мапе Большасці будуць з’яўляцца вашыя відэа віншавання.

Як трапіць на карту?

✔️ Запішыце сваё відэа віншаванне беларусам (ад 10 секундаў да 1 хвіліны)

✔️Апублікуйце яго ў сацсетках з геалакацыяй ці адпраўце яго ў чат-бот Сумленных людзей @Zhivenovygod_bot

✔️Пастаўце хэштэгі #новыйгодбольшинства #новыгодбольшасці.

Што далей?

Шукайце свае відэа на нашым сайце ў Карце Большасці, глядзіце віншаванні іншых. Дарэчы, на карце ўжо можна знайсці віншаванні ад сяброоў КР. А самыя крэатыўныя з віншаванняў абавязкова трапяць на святочны БЧБ агеньчык, які пакажуць у Навагоднюю ноч на YouTube-канале Сумленных Людзей.

Яшчэ навіны

Падзяліцца