Сябру Пашыранага складу Каардынацыйнай рады, блогеру Мікалаю Дзядку падоўжылі тэрмін зняволення да 15 кастрычніка. Мікалай ужо больш за 10 месяцаў правёў у турме. Яго справа дагэтуль знаходзіцца на экспертызе, пра дату суда пакуль нічога невядома. 

Бацька палітзняволенага расказвае, што ў сына сур’ёзныя праблемы са здароўем:

 – Колю ўвесь час мучаць галаўныя болі, аднак нягледзячы на яго і нашыя неаднаразовыя звароты да адміністрацыі СІЗА пра правядзенне яму належнага медыцынскага абследавання, у тым ліку МРТ, адміністрацыя турмы і асабіста асвядомлены пра гэта начальнік медчасткі турмы ўжо некалькі месяцаў медыцынскай дапамогі не аказваюць, –  кажа Аляксандр Дзядок. – Медыцынскія дакументы пра захворванні Мікалая, якія ёсць ў СІЗА, і звесткі для абследаванняў – таксама не аргумент для адміністрацыі турмы. 

Лісты Мікалаю практычна не даходзяць, але спрабаваць варта: СІЗА №1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2. Дзядок Мікалай Аляксандравіч

Яшчэ навіны

Падзяліцца