Сёння ЕС выказаў спачуванні родным Рамана Бандарэнкі і заявіў пра гатовасць увесці дадатковыя санкцыі, калі ўлады не спыняць гвалту супраць мірных пратэстоўцаў і не пачнуць расследавання ўсіх парушэнняў правоў чалавека.

ААН таксама заклікала беларускія ўлады неадкладна пачаць расследаванне смерці Рамана Бандарэнкі і публічна назваць вінаватых у яго смерці.

Спачуванні сям’і Рамана выказалі міністры замежных спраў Швецыі, Літвы, Эстоніі.

Раней у сваёй заяве дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа заклікаў беларускія ўлады спыніць гвалт супраць мірных беларусаў, вызваліць палітзняволеных і пачаць дыялог з Каардынацыйнай Радай і беларускім грамадствам.

Каардынацыйная Рада і ўсе беларусы ўдзячная за падтрымку міжнароднай супольнасці

Яшчэ навіны

Падзяліцца