Каардынацыйная Рада – гэта 60 сяброў Асноўнага складу КР і больш за 5500 – Пашыранага.

Беларусы, мы хочам, каб вы даведаліся больш пра людзей, якія ўваходзяць у Каардынацыйную Раду, якая гісторыя стаіць за кожным сябром прадстаўнічага органа беларускага грамадства.

У першым відэа праекта «Людзі Рады» мы пакажам гісторыю Наталлі Дулінай, сябра КР, экс-дацэнта МДЛУ, якая прайшла праз звальненне і суткі за сваю палітычную і грамадзянскую пазіцыю.

Глядзіце відэа, пішыце ў каментарах пад ім, пра каго з сяброў КР вы хочаце даведацца больш.

Яшчэ навіны

Падзяліцца