«Калі здаецца, што выйсця няма, я кажу сабе, што я неверагодная, фарбую вусны і іду зварочваць горы». 

Сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Марыя Калеснікава знаходзіцца ў турме ўжо больш за 7 месяцаў. Сёння ўвесь свет будзе віншаваць таленавітую флейтыстку, грамадскую дзяячку і неверагодна адважную кабету з Днём народзінаў.

Гэта Маша пераканала нас, што мы неверагодныя і навучыла нас «дзяўбсці». Гэта Маша працягвае падтрымліваць беларусаў нават з турмы.

Як мы можам павіншаваць Машу?

  • Выкласці фота, сэлфі ці відэа разам з Машай у сацыяльных сетках з хэштэгам #ямымарияколесникова.
  • Пафарбаваць вусны ў яркі колер і выкласці ў сацыяльных сетках з хэштэгам #крашугубывместесмашей.
  • Надрукаваць майку з партрэтам Машы (макет на politzek.me).
  • Павіншаваць Машу па радыё. 
  • Паслаць паштоўку ці ліст і выкласці фота віншаванняў у сацсетках з хэштэгам #ямымарияколесникова.

Яшчэ навіны

Падзяліцца