Сёння каля 15.00 была затрыманая Лілія Уласава, сябра Прэзідыума Каардынацыйнай Рады і заснавальнік адной з першых юрыдычных кампаній у Беларусі. Паказальна, што Лілія Ўласава зьяўляецца адным з найбольш вядомых медыятараў як у Беларусі, гэтак і за мяжой.

Мы выказваем заклапочаннасць у сувязі з затрыманнем чарговага сябра Прэзідіума Каардынацыйнай Рады. Дадзенае дзеянне праваахоўчых органаў у сукупнасці з арыштамі сябраў Прэзідыума Вольгі Кавальковай і Сяргея Дылеўскага, як і ўзбуджэнне справы па факту стварэння Рады, мы расцэньваем як палітычна матываваны ціск на Каардынацыйную Раду.

Дзеянні ўладаў накіраваныя на дэзарганізацыю працы Каардынацыйнай Рады і сведчаць аб тым, што ўлада не зацікаўлена ў грамадскім дыялогу і ў вырашэнні унутрыпалітычнага крызісу шляхам перамоў.

Мы мяркуем, что ўсялякі ціск на сябраў Каардынацыйнай Рады павінен быць спынены. Усе бакі павінны садзейнічаць вырашэнню грамадска-палітычнага крызісу выключна шляхам дыялогу.

Яшчэ навіны

Падзяліцца