Сябра Каардынацыйнай рады Ксенія Луцкіна, адзіная фігурантка так званай «справы Прэс-клуба», хто дагэтуль застаецца пад вартай. Іншыя ўдзельнікі справы Юлія Слуцкая, Сяргей Альшэўскі, Ала Шарко і Пётр Слуцкі выйшлі на волю 19 жніўня пасля падпісання прашэння аб памілаванні. Дзяніса Сакалоўскага адпусцілі праз некалькі дзён.

Заснавальніца Прэс-клуба Юлія Слуцкая ў інтэрв’ю DW паведаміла, што Ксенія Луцкіна адмовілася пісаць прашэнне пра памілаванне:

 – Ксенія вельмі штучна была прывязаная да нашай справы. Яна не з’яўляецца нашым супрацоўнікам. Наколькі я разумею, ёй таксама рабілася такая прапанова [падпісаць прашэнне пра памілаванне]. Мне атрымалася з ёй перакінуцца словамі, яна сказала, што не можа прызнаваць віну ў тым, да чаго яна не мае зусім ніякага дачынення. 

Адвакат Ксеніі знаходзіцца пад падпіскай пра невыдаванне. За 8 месяцаў у турме стан здароўя Ксеніі моцна пагоршыўся. У 2012 годзе яна перанесла сур’ёзную аперацыю на галаўным мозгу — выдаленне шматлікіх асяродкаў пухліны. Пасля перанесенай аперацыі Ксеніі патрэбна сталае медыцынскае назіранне, каб выключыць паўтор хваробы. Абаронца Ксеніі падавала хадайніцтва пра змену меры спынення са зняволення пад варту на хатні арышт, аднак заступніцтва было адхіленае.

Вы можаце падтрымаць адважную і прынцыповую журналістку, напісаўшы ёй ліст. Адрас: СІЗА №1, вул. Валадарскага, д. 2, 220030, г. Мінск.

Яшчэ навіны

Падзяліцца