Не важна, хто вы па прафесіі, найхутчэй, і вашы калегі за кратамі.

Сёння ў Беларусі 169 палітвязняў. Сярод іх беларусы самых розных прафесій: адвакат, музыкант, студэнтка, журналістка, блогер, бізнесмен, валанцёр, праваабаронца, арбарыст, акцёр, палітык, архітэктар, оптык, настаўніца, танцор, праграміст, медык, дызайнер, таксіст, футбаліст і яшчэ дзясяткі іншых прафесій.

Падтрымайце калегаў цёплымі словамі ў паштоўцы ці лісце.  Раскажыце, што адбываецца ў вашай індустрыі. Падзяліцеся з калегамі на працы гісторыяй пра вашага новага сябра ці сяброўку.

Нашы сябры з politzek.me сабралі гісторыі ўсіх палітвязняў і штотыдзень прыдумваюць новыя магчымасці для сяброўства. Далучайцеся! #политзекми

Яшчэ навіны

Падзяліцца