Фемгрупа КР запрасіла філосафа, дырэктарку крэатыўнага агенцтва, спартсменку і спявачку, каб напярэдадні Міжнароднага жаночага дня пагаварыць пра тое, як змяніліся адносіны беларускага грамадства да ролі жанчын, а таксама пра тое, ці гатовыя жанчыны працягваць займаць лідарскія пазіцыі ў палітычным жыцці краіны. 

Далучайцеся да стрыма на Youtube-канале КР заўтра, 7 сакавіка ў 17:00.

Удзельніцы дыскусіі:

Вольга Шпарага, філосаф, сузаснавальніца фемгруппы КР і дарадніца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі;

Марына Шукюрава (Руся), спявачка, актывістка;

Марыя Шакура, капітан жаночай зборнай па пляжным рэгбі;

Надзея Зелянкова, дырэктар Red Graphic Interactive Agency і жонка палітзняволенага Аляксандра Васілевіча;

Марыя Корж, актывістка ініцыятывы «Маршыруй, дзетка» і фемгрупы КР.

Спасылка на стрым будзе заўтра ў акаўнтах КР.

Яшчэ навіны

Падзяліцца