20 мая дэмакратычныя сілы Беларусі запусцілі бестэрміновую кампанію #ЦветПротивТьмы, каб нагадаць, што нас большасць. Кожны тыдзень вы можаце браць удзел у флэшмобах, якія вяртаюць у нашыя гарады белы колер. 

Флэшмоб гэтага тыдня – упрыгожваць свае населеныя пункты, павязаўшы белыя стужкі ў публічных месцах. Гэта можа быць ручка дзвярэй пад’езда ці дрэва ля хаты, спінка лавы ці плот. Хай белыя стужкі на вуліцах сімвалізуюць чысціню нашых намераў!

Рух #ЦветПротивТьмы ўжо падтрымалі тысячы беларусаў, уключаючы ўсе дэмакратычныя сілы. Беларусы хочуць паказваць сваю большасць і падымаць настрой сябе і наваколлю. Рабіць гэта можна бяспечнымі спосабамі — праз простыя, але яркія актыўнасці.

Дэталі пра рух — на сайце NashKoler.com.

Як яшчэ можна браць удзел?

  • Памяняць аватары ў сацсетках на белыя;
  • Па чацвяргах і ў выходныя гуляць у белым.

Кожнае наша дзеянне набліжае перамогу дабра.

Яшчэ навіны

Падзяліцца