«Нашы людзі – гэта штосьці цалкам унікальнае! Пры такой падтрымцы вешаць нос і складаць рукі немагчыма!»

Дзелімся з вамі лістом сябра Каардынацыйнай рады, журналісткі Ксеніі Луцкінай, у якім яна падтрымлівае беларусаў нават з СІЗА, хоць, паводле слоў бацькі, і з ліста зразумела, што яе спрабуюць «зламаць»:

 –  Ізноў перавялі ў іншую камеру. Гэта такі спосаб псіхалагічнага ўплыву, –   расказвае бацька Ксеніі. – Далёка не ўсе лісты даходзяць, таму паштоўку сыну да Дня народзінаў яна даслала загадзя. 

Ксенія знаходзіцца ў турме з 22 снежня. У лісце журналістка расказвае, што зняволеных пераконваюць, што пра іх забыліся, але яна ў гэта не верыць. Ліст цалкам чытайце ў картках.

Адрас для лістоў Ксюшы: СІЗА-1, вуліца Валадарскага, 2, Мінск, 220030, Луцкіна Ксенія Алегаўна.

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu