У гэты панядзелак у эфіры «Вячэрняй Рады» Вольга Кавалькова каментавала сітуацыю пра ціск на КР і грамадзянская супольнасць; казала пра тое, што адбываецца ўнутры сістэмы і ў чым наша сіла ў працягу руху за свае правы і свабоду.

Глядзіце запіс «Вячэрняй Рады» на YouTube канале КР.

Пра абвінавачванні КР

«Кантраст заўсёды быў у тым, што мы дзейнічалі і працягваем дзейнічаць у прававым полі, нават калі яго не існуе. Я і мае калегі змагаемся за тое, каб у нашай краіне закон і Канстытуцыя былі на першым месцы».

Пра прэмію Сахарава

«Гэта пазітыўны момант у нашым змаганні. Мне б хацелася, каб мы ў Беларусі самі ўручалі прэмію за свабоду думкі, але пакуль у стане нашага няспыннага змагання за свае правы мы атрымваем такую прэмію. Гэта прызнанне ўнёску ўсяго беларускага народа, які ўжо чатыры месяцы працягвае змаганне за свае канстытуцыйныя правы». 

Пра важнасць працягу змагання

«Мы павінны працягваць заставацца пазітыўнымі. Гэта складана, але, мне здаецца, святло і каханне, якія былі сёлета, нягледзячы на ровень рэпрэсій, натхняюць людзей ва ўсім свеце», — Вольга Кавалькова

Пра «траянскага каня» ўнытры сістэмы

«Ніхто не адчуваў у жніўні ілюзій, што Аляксандр Лукашэнка асабіста сядзе за стол перамоў. Але відочна тое, што сістэма не маналітная. Фактычна ўсе міністэрствы сёння не працуюць у штатным рэжыме. Яны не пішуць планаў, не рэалізуюць стратэгіі — працуюць у рэжыме чакання».

Пра ціск на грамадзянскую супольнасць

«Людзі, якія спрабуюць утрымліваць уладу, нярвуюцца і працягваюць актыўныя рэпрэсіі ў дачыненні грамадзянскай супольнасці. Яны не разумеюць, што тых, хто з імі не згодны, большасць. Грамадства ніколі не ўціхамірыцца і не палюбіць ўладу, якая ажыццяўляе супрацьпраўныя дзеянні ў адносінах да народа».

Пра тое, як хутчэй спыніць бязмежжа

«Відавочна, што адным разам Аляксандр Лукашэнка не пайшоў са сваёй пасады. Цяпер прылады ціску павінны быць скіраваны на тое, каб ён зразумеў, што беларускі народ яго не любіць. Ён не абіраў яго».

Пра прапанову «не свяціць» сяброў КР

«Цяпер сітуацыя ў Беларусі такая, што з-за рэпрэсій нам хочацца кудысьці схавацца, хоць мы заўсёды дзейнічаем законнымі спосабамі. Калі ты карыстаешся ў рэалізацыі свайго канстытуцыйнага права законам, то вельмі дзіўна хавацца».

Пра права абіраць уладу

«Для мяне не важна, які сцяг вісіць у чалавека: чырвона-зялёны ці бела-чырвона-белы. Я аднолькава хачу для ўсіх аднаго і таго ж: вяршэнства закона, права абіраць уладу і камфортных умоў у сваёй краіне».

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu