Гэта зрэз нашага стану палітычнай культуры, які паказвае, што нам трэба вучыцца. «Сход» дае магчымасць дамаўляцца, адкрыта і голасна, праз сваіх прадстаўнікоў, і прымаць дэмакратычныя развязкі, – падзяліўся вынікамі першага дня дэлегат «Сходу», дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі і сябра КР Андрэй Ягораў.   

Ёсць важныя прапановы, прыкладам, пра развіццё грамадзянскіх ініцыятыў, пра мясцовыя выбары, пра спосабы і падыходы да дазволу палітычнага крызісу. Ёсць больш прадуманыя і рэалістычныя прапановы, а ёсць не рэалізоўныя. Такая дэмакратыя, яна дапускае разнастайнасць прапаноў. 

Прафесар і сябра КР Наталля Абрашына-Жадаева адзначыла, што на «Сходзе» сабраліся людзі, якія гатовы супрацоўнічаць для пераадолення крызісу ў краіне.

Фінальны парадак «Сходу» пасля першага дня абмеркавання з’явіцца на сайце shodbelarus.org. Далей дэлегаты падзеляцца на працоўныя групы і пачнуць працаваць над пэўнымі пытаннямі.

Яшчэ навіны

Падзяліцца