Каманда платформы «Голас» прапануе прайсці апытанне, на падставе якога беларусы змогуць атрымліваць персаналізаваныя заданні для мірнага выражэння  нязгоды.

Што патрэбна рабіць?

  1.   Вы праходзіце апытанне, дзе абіраеце прымальныя для вас спосабы мірнага пратэсту.
  2.   На падставе вашых адказаў далей вам прапануюць прыдатныя варыянты для абароны сваіх правоў.

Гэта дапаможа размеркаваць сілы і арганізавана скіраваць іх па болевых кропках улады, – мяркуюць аўтары праекта.

Заданні будзе распрацоўваць каманда «Голасу» разам з іншымі дэмакратычнымі ініцыятывамі.

Гэта бяспечна. Пры галасаванні ў сістэме захоўваецца толькі ўнікальны ананімны ідэнтыфікатар, а не тэлефонны нумар.

Каб прайсці апытанне, перайдзіце па спасылцы і адпраўце каманду /анкета.

Яшчэ навіны

Падзяліцца