Прадстаўніца КР па палітзняволеных, сястра Марыі Калеснікавай Таццяна Хоміч выступіла сведкай на слуханнях па Беларусі ў Хельсінскай камісіі Кангрэса ЗША. 

Падчас выступлення Таццяна расказала пра беларускіх палітзняволеных і ўмовы іх ўтрымання, а таксама адзначыла, што сусветная супольнасць павінна ўвесь час сачыць за сітуацыяй у Беларусі:

 – Такая сталая ўвага дазволіць перыядычна правяраць гатовасць беларускіх улад да перамоў і перамен, – перакананая Таццяна Хоміч. – Выкарыстанне зручнага моманту для развязання цяперашняга крызісу з дапамогай серыі канструктыўных перамоў з удзелам прадстаўнікоў ЕС і ЗША ўяўляецца найболей пажаданым для ўсіх бакоў. Мэта дыялогу – вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць рэпрэсіі.  

Запіс слуханняў даступны – па спасылцы.

Яшчэ навіны

Падзяліцца