Год таму мы зразумелі, што не маем права быць апалітычнымі. У краіне, дзе часта законы не працуюць, кожны павінен разумець і ўмець абараняць свае правы. 

Кожная аўтарытарная ўлада адчувае сябе камфортна, калі большасць думае, што законамі павінны займацца спецыялісты. Але асноватворныя прынцыпы працы дзяржавы павінны ведаць усе. Гэтыя прынцыпы якраз і прапісаныя ў Канстытуцыі. Веды пра іх прыдадуцца ўсім і дапамогуць хутчэй пабудаваць дэмакратычную дзяржаву. 

Кампанія «Народная Канстытуцыя» падтрымлівае беларусаў у імкненні ведаць законы нашай краіны. Ініцыятыва «Сумленныя людзі» падрыхтавала серыю кароткіх ролікаў, дзе простай мовай расказваецца, як працуе Канстытуцыя. 

Большыя за інфармацыю на narodnaja.com.

Яшчэ навіны

Падзяліцца