Блакаванне, арышты, ператрусы журналістаў яшчэ раз выкрываюць сапраўдны страх улад – праўда. Хлусня і бізун – на гэтым беларусам прапануюць будаваць будучыню. 

Каардынацыйная рада ганарыцца беларускімі журналістамі. Вы – нашы героі, без вас у ключавыя даты мы б не даведаліся пра тое, колькі нас насамрэч! Вашага слова баяцца людзі, якія сцвярджаюць, што маюць аўтарытэт і легітымнасць. І мы ведаем, што праўды ў клетку не зачыніць

Навінавы партал, які чытаюць як мінімум 60% беларусаў, гадамі быў папулярней за любыя прапагандысцкія каналы на дзярж ТБ. 

Ва ўгодкі смерці заснавальніка TUT.by Юрыя Зісера, за дзень да выйсця палітзняволенай журналісткі TUT.by Кацярыны Барысевіч, на выданне абрынулася хваля рэпрэсій. Апроч ператрусаў офіса і ў хатах у журналістаў TUT.by, сайт выдання і яго люстэркі заблакаваны. 

Чытайце навіны ад TUT.by у сацыяльных сетках:

Telegram – https://t.me/tutby_official

Facebook – https://www.facebook.com/tut.by

ВКонтакте – https://vk.com/tutby

Instagram – https://instagram.com/tutbylive

Яшчэ навіны

Падзяліцца