Чырвоная кнопка кавіда – апытанне, якое дазваляе паведаміць, што вы ці вашы блізкія сваякі хварэеце ці хварэлі раней на каранавірус.

Апытанне праводзіцца для таго, каб сабраць незалежныя дадзеныя пра захворванне каранавірусам у Беларусі і ацаніць рэальную эпідэміялагічную сітуацыю.

Пасля збору дастатковай колькасці дадзеных каманда праекта КР Рупар COVIDа плануе правесці аналіз і вызначыць дынаміку распаўсюджання  каранавіруса і крытычныя зоны, дзе патрэбна выконваць павышаную асцярожнасць.

Апытанне ананімнае. Дадзеныя можна падаваць як за сябе, гэтак і за найбліжэйшых сваякоў.

Каб дапамагчы сабраць сумленную статыстыку, цісніце на чырвоную кнопку.

Яшчэ навіны

Падзяліцца