Актыўнасць удзельнікаў чат-бота «Рух Большасці» здзівіла нават каманду бота. Сярод заданняў, якія атрымліваюць карыстачы, была просьба аб фінансавай дапамозе сям’і палітзняволенага. Неабыякавыя людзі за адзін вечар сабралі больш за 4000 еўра. 

Паўтара месяца назад праект КР «Рух Большасці» абнавіўся, і цяпер бачна, што беларусы не збіраюцца чакаць перамен склаўшы рукі. Удзельнікі РухБота гатовыя дзейнічаць настолькі, наколькі ім гэта дазваляюць час і сілы. 

Кожны тыдзень актывісты РухБота абіраюць для сябе інтэнсіўнасць удзелу – штодзённыя заданні ці штотыднёвыя. Сярод самых актыўных разыгрываюцца анлайн-сустрэчы з вядомымі беларусамі. Так гасцямі праекта ўжо былі Алена Леўчанка, Аляксандр Дабравольскі, Кацярына Сныціна, Алена Жываглод, Франак Вячорка, групы NAVIBAND і РСП. 

Далучыцца да «Руху Большасці» можа кожны! Падлучайцеся да чат-бота ў Telegram ці Viber @CoordinationCouncilBot і рабіцеся часткай вялікай каманды.

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu