Каардынацыйная рада ганарыцца сумленнымі і адважнымі беларускімі журналістамі, якія апынаюцца ў небяспецы, выконваючы сваю працу. Дзелімся ўрыўкамі з ліста палітвзняволенай журналісткі, сябра КР Ксеніі Луцкінай свайму бацьку.

 «Як гісторык, я скончыла аспірантуру ў 2013 годзе. ВАВ я займалася як дакументаліст. Мае тэмы: гісторыя БССР, культура Беларусі другой паловы ХХ стагоддзя. Проста здолела злучыць дзве прафесіі: гісторыка і тэлевізійніка. Тэлевізійнік я да мозгу костак, як і гісторык.

Была спецкарэспандэнтам Белтэлерадыёкампаніі. У навінах ніколі не працавала. Ад пачатку развівалася ў навукова-асветніцкім/ папулярным жанрах. У 24 гады (2008 год) стала шэф-рэдактарам «Студыі дакументальнага кіно» на прэм’еры майго першага дакументальнага фільма «Гісторыя аднаго горада».

У маёй фільмаграфіі больш за 20 фільмаў, 50 кароткаметражных фільмаў-відэаролікаў. Я з таго моманту развівалася як аўтар-дакументаліст. У сваіх праектах была і аўтарам, і рэжысёрам, і прадзюсарам.

2013-2016 гг. – «Terra incognita. Беларусь невядомая» – Каля 140 серый. Мы аб’ехалі ўсю Беларусь, жадаючы паказаць беларусам, якая ў нас выдатная краіна, якая прырода і гісторыя багатая!

Я заўсёды была ўпэўнена, што, каб пакахаць сваю краіну па-сапраўднаму, яе трэба пазнаць. Мы Беларусь ведаем мала, таму я спрабавала пазнаёміць беларусаў з Беларуссю. Дзеля гэтага і працавала 15 гадоў! Ведаеш, што я – не пра грошы.

У 2016 годзе «Зямля страчаная. Зямля здабытая» – 30-годдзе аварыі на ЧАЭС. Тэма вельмі асабістая. Не ведаеш, што я першы беларускі дакументаліст, які дабраўся да дырэктарата станцыі, прайшоў пешшу абедзве частцы Зоны адчужэння. 

«Сямейныя гісторыі» – першы докудраматычны серыял беларускай вытворчасці. Я ў цябе першапраходнік, простых шляхоў не шукала і не шукаю. Табе «таннае мыла» не падабаецца, хоць людзі глядзяць, запісваюць рады псіхолагаў. Дагэтуль ідуць у эфіры і мае серыі, і новыя. Значыць, і гэты «тэлевізійны прадукт» – у сваёй нішы, нездарма. Для мяне гэта важнае.

Усе мае праекты – мае дзеці.

«1418 дзён. Гісторыя Перамогі» – 2020 г. Добрая праца. Паводле слоў экспертаў, мая лепшая. Яна вельмі важная для мяне па многіх прычынах. Самае важнае – я людзей паказала ў тых акалічнасцях, перажыць якія не ўсім пад сілу. Думала пра сваіх продкаў, калі пісала. Цяпер – сама ў падобных акалічнасцях… Бачыш, як жыццё паварочваецца».

Сёння выдатную нагоду напісаць палітзняволеных журналістам і павіншаваць іх са святам. Усе адрасы і гісторыі – на politzek.me.

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu