Праз два дні 2700 беларусаў возьмуць удзел ва Ўсебеларускім народным сходзе.

Мы ведаем, што шмат хто адправіцца туды не па сваёй волі. Але і беручы ўдзел у УНС, дэлегаты могуць выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю і зрабіць сход па-сапраўднаму народным. 

Сябры Каардынацыйнай рады звярнуліся да ўдзельнікаў УНС з заклікам скарыстаць магчымасць удзелу ў сходзе, каб казаць пра важных для дэмакратычнай дзяржавы складнікаў.

 – Вы ведаеце знутры, што не так у сістэме дзяржкіравання. Вы найбліжэй да тых, хто спрабуе ігнараваць думку большасці беларусаў. Мы па-ранейшаму спадзяемся на вашу рашучасць, – гаворыцца ў звароце. – Стаць бліжэй да народа яшчэ не позна. Сумленне мацнейшае за страх! 

Глядзіце зварот цалкам на YouTube-канале КР.

Яшчэ навіны

Падзяліцца