5-12 лютага пройдзе хакатон для распрацоўнікаў лічбавых рашэнняў для Новай Беларусі. Калі ў вас ёсць ідэі, якія тэхналогіі ў сферы медыцыны, адукацыі, лічбавай дзяржавы, лічбавага галасавання ці  іншай галіны будуць запатрабаваныя  — стварайце сваю каманду ці прапануйце экспертызу іншым удзельнікам. 

Ментары хакатону — сябры КР і прадстаўнікі  арганізатараў хакатону, Imaguru, Голас і Belarus Digital Future: Таццяна Марыніч, Вольга Кавалькова, Максім Баграцоў, Алекс Шкор, Павел Лібер, Наста Хамянкова  і Яўген Малькевіч. 

Пераможцы атрымаюць падтрымку экспертаў з акселерацыяй ідэй і камандаў, а таксама магчымасць інтэграцыі з іншымі лічбавымі прадуктамі і дапамогу ў прыцягненні фінансавання.

Рэгістрацыя і інфармацыя пра хакатон Belarus Digital Future — па спасылцы.

Яшчэ навіны

Падзяліцца