Год таму мы не проста зрабілі свой выбар — мы адважыліся бараніць нашы галасы. Мы насілі белыя бранзалеты, складалі бюлетэні ў гармонік, адстойвалі свае правы і патрабавалі паказаць пратаколы з выбарчых пляцовак. АМАП выганяў нас са школьных двароў, нам адключалі інтэрнэт і не пускалі метро, саджалі на суткі і давалі вялікія штрафы. Мы пазнаёміліся са сваімі суседзямі, набылі новых герояў, адчулі, што такое салідарнасць.

На мінулым тыдні мы спыталіся ў вас, што вы набылі і што страцілі за год пасля выбараў — глядзіце, што атрымалася ў воблаку словаў з вашых адказаў.

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu