Некалькі сяброў КР, уключаючы сяброў Прэзідыума Вольгу Кавалькову і Сяргея Дылеўскага, і каманда Святланы Ціханоўскай правялі супольную сустрэчу ў Варшаве.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі вызваленне палітзняволеных, увядзенне санкцый супраць асоб, звязаных з фальсіфікацыяй выбараў і гвалтам супраць мірных беларусаў.

Народны Ўльтыматум таксама стаў адной з тэм гутаркі Святланы Ціханоўскай з прадстаўнікамі КР.

Бакі абмеркавалі ўдзел грамадзянскіх ініцыятыў у працы КР, а таксама пазіцыю з нагоды Канстытуцыйнай рэформы.

Каардынацыйная Рада і Святлана Ціханоўская працягваюць разам рухацца да новай Беларусі.

Яшчэ навіны

Падзяліцца