На мінулым тыдні стартавала міжнародная кампанія ў падтрымку палітзняволеных супрацоўнікаў праваабарончага цэнтра «Вясна». Сёння ў турме знаходзяцца 7 праваабаронцаў арганізацыі, у тым ліку яе старшыня, сябра КР Алесь Бяляцкі.

Да кампаніі ў падтрымку «Вясны» ужо далучыліся больш за 20 міжнародных праваабарончых арганізацый, палітыкаў і лідараў думак. Прадстаўніца КР па палітзняволеных, сястра Марыі Калеснікавай, Таццяна Хоміч далучылася да кампаніі. 

Кожны можа падтрымаць кампанію #FreeViasna

  1. Зрабіце фота з банером кампаніі і змясціце яго ў сацыяльных сетках з хэштэгам #FreeViasna. Спампаваць банер.
  2. Напішыце адкрыты ліст палітзняволеным праваабаронцам і дашліце яго на пошту [email protected]. Лісты будуць размяшчацца ў сацсетках «Вясны».
  3. Адпраўце паштоўку ці ліст палітзняволеным праваабаронцам. Імёны і адрасы турмаў, дзе знаходзяцца «вясноўцы», тут.

Больш пра кампанію на сайце freeviasna.org.

Яшчэ навіны

Падзяліцца