Сёння матэрыялы TUT.by і Zerkalo.io і іх сацсетак прызналі экстрэмісцкімі. Сябра асноўнага складу КР, рэжысёр Андрэй Курэйчык перакананы, што гэта парушэнне канстытуцыйных правоў беларусаў:

TUT.by – гэты нацыянальны здабытак Беларусі, не толькі як інавацыйны, паспяховы, улюбёны для карыстачоў сайт, але і як адзін з эталонаў журналісцкіх стандартаў. Інфармацыйная палітыка TUT.by заўсёды была найболей узважанай сярод беларускіх незалежных СМІ. Слова заўсёды давалася ўсім пунктам погляду. Інфармацыя старанна правяралася. Падача інфармацыі была падкрэслена нейтральнай і карэктнай. Гэта было дзякуючы аднаму з самых прафесійных і дасведчаных журналісцкіх калектываў у краіне. 

Удар па TUT.by – удар па інфармацыйнай бяспецы Беларусі, парушэнне канстытуцыйных правоў грамадзянаў. Гэта палітычная цэнзура, якая даўно стала непрыстойнай у цывілізаваных краінах. Але хіба можна назваць цяперашнюю Беларусь цывілізаванай краінай?

Яшчэ навіны

Падзяліцца