Працягваем нашыя традыцыйныя развомы пра эканамічныя падзеі, якія кранаюць жыццё звычайных беларусаў. Сёння сябра КР і старэйшы навуковы супрацоўнік BEROC Дзмітрый Крук распавядае пра ціск на тарговыя сеткі, якія многія з нас раней лічылі праўладнымі.

– Не бачу ніякіх нападаў на сваіх. У беларускай эканоміцы ёсць – з пункту гледжання архітэктараў гэтай сістэмы – адно важнае правіла. У любы момант рэжым мае права, кіруючыся чым заўгодна, паказаць хто ў хаце гаспадар. Выключэнняў з гэтага правіла няма, хоць было, а можа і ёсць, шмат ахвочых думаць, што яны выключэнне, –  каментует Дзмітрый Крук. – Дэманстрацыя таго, што гэта правіла працуе, і працуе для ўсіх, мне бачыцца зараз галоўная матывацыяй. А-ля  «мэта рэпрэсій – рэпрэсіі». Але калі ў дадатак можна вырашыць яшчэ якія-небудзь бягучыя пытанне, то файна, з іх перспектывы.

Сябра КР лічыць, што няма нейкіх дастатковых падставаў казаць, што зараз ёсць такі кораткатэрміновы трыгер, але гэта і не прынцыпова важна. Нашмат больш важна, што парадыгма апісаная вышэй, укараняецца ўсе мацней. Гэта вядзе да архаізацыі бізнес-асяроддзя, тэмпы чаго павялічваюцца.

Яшчэ навіны

Падзяліцца