У чат-боце праекта КР «Рух Большасці» @CoordinationCouncilBot вы пыталі, як падтрымаць сваякоў палітзняволеных. 

Праект dissidentby.com збірае інфармацыю пра сем’і палітвязняў і пацярпелых: дапамога для аплаты паслуг адваката, перадач, афармлення падпіскі і іншых мэт. Па інфармацыі рэсурсу dissidentby.com, дадзеныя для дапамогі верыфікаваныя. 

Вы таксама можаце падтрымліваць палітзняволеных, іх сем’і і сябраваць з палітвязнямі,  выконваючы новыя заданні ад politzek.me

На гэтым тыдні каманда politzek.me прапануе перадаць прывітанне на радыё свайму палітзняволенаму сябру ці сяброўцы, каб як мага больш за людзей даведалася пра ваша сяброўства!

Politzek.me ёсць зараз і ў англамоўнай версіі — так што, можна расказаць сваім замежным сябрам і сябраваць з беларускімі палітзняволенымі з розных краін.  

Дасылайце свае пытанні і ідэі ў Telegram чат-бот зваротнай сувязі КР @FeedbackDvizhbot ці пакідайце пытанні ў форме зваротнай сувязі.

Яшчэ навіны

Падзяліцца