4 кастрычніка на пасяджэнні Грамадскай канстытуцыйнай камісіі (ГКК) і Рады кампаніі была зацверджаная актуальная версія народнага праекта Канстытуцыі.

Вынікі кампаніі за апошнія тры месяцы:

– Больш за 3000 грамадзянаў адправілі звароты ў Канстытуцыйную камісію з патрабаваннем разгледзець народны праект Канстытуцыі.

– Паступіла каля 1600 прапаноў, пытанняў і заўваг ад грамадзянаў падчас публічных абмеркаванняў.

– Амаль 8400 беларусаў прайшлі апытанне па найважных палажэннях Канстытуцыі.

– Прайшлі 4 сесіі платформы народных прадстаўнікоў СХОД і рэгулярныя пасяджэнні ГКК і Рады кампаніі.

Падрабязней аб выніках – у справаздачы.

Якія далейшыя дзеянні?

– Азнаёмцеся з праектам Канстытуцыі: Kanstytucyja.online і Narodnaja.com.

– Да 31 кастрычніка прайдзіце апытанне пра далейшы лёс Канстытуцыі на платформе *Сумленны выбар:

праз Telegram: @Vybor_by_bot

праз Viber: https://bit.ly/vybor-by-viber

Яшчэ навіны

Падзяліцца