У студзені каманда праекта КР «Рух Большасці» правяла апытанне сярод карыстачоў праз чат-бот і даведалася, што большасць хоча быць упэўненымиі зараз, што нас шмат і ўсё нездарма. 

Пра тое, як змяніліся мясцовыя супольнасці за 200+ дзён пратэсту, расказваюць арганізатары курса КР для дваровых лідараў: 

–  Як арганізатары навучання для мясцовых лідараў, мы дакладна можам сказаць — лёд рушыў. Мы бачым змены, мы бачым, як увасабляецца тое, што яшчэ нядаўна здавалася такой далёкай і недасяжнай мэтай. У Беларусі працэс фармавання грамадзянскай супольнасці пачынае набываць сістэмныя формы.

За 3 месяцы праз школу дваровых лідараў прайшло больш за 100 чалавек. Трэнер курса расказвае, што пасля праходжання заняткаў актывісты ў мясцовых супольнасцях:

  • пачалі камунікаванне з дэпутатамі і прадстаўнікамі мясцовых органаў улады праз афіцыйныя запыты і дакументы;
  • сталі больш неканфліктна размаўляць з прыхільнікамі старой улады;
  • пачалі арганізоўваць лакальныя дваровыя і раённыя імпрэзы;
  • сталі выпускаць уласныя інфармацыйныя матэрыялы з сумленнымі навінамі.

Калі вы хочаце зрабіць сваю дваровую супольнасць больш актыўнай і разам прымаць развязкі на ўзроўні свайго двара і раёна — звяртайцеся за кансультацыяй да каманды ініцыятывы kotos.org і сачыце за новымі наборамі на лідарскі курс.

Яшчэ навіны

Падзяліцца