Раніцай 9 верасня Максім Знак паспеў паведаміць, што ў штаб Віктара Бабарыкі прыйшлі людзі ў масках. З гэтага моманту сувязі з Максімам няма. Па інфармацыі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, справай займаецца Следчы камітэт у рамках крымінальнай справы супраць Каардынацыйнай рады «за заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь». У кватэры Знака плануецца ператрус.

Нагадаем, Максім Знак раней праходзіў па справе як сведка, яго правовы статус на дадзены момант невядомы.

Раніцай таксама стала вядома, што ў Марыі Калеснікавай, сябра Прэзідыума КР, праходзіць ператрус. Разам з тым, адвакаты і родныя Марыі дагэтуль не ведаюць яе дакладнае месцазнаходжанне.

У 11.10 зьявілася інфармацыя, што ў кватэру сябра Прэзідыума Святланы Алексіевіч тэлефануюць невядомыя.

Мы бачым, што ўлада замест таго, каб пачаць дыялог, працягвае дзейнічаць з дапамогай сілы, пагроз, запалохвання і ціску.

Каардынацыйная рада патрабуе неадкладна вызваліць Марыю Калеснікаву, Максіма Знака, Сяргея Дылеўскага, Лілію Уласаву, а таксама пацвердзіць магчымасць вольнага вяртання Вольгі Кавальковай, Паўла Латушкі, Святланы Ціханоўскай, Івана Краўцова і Антона Родненкова ў Беларусь.

Яшчэ навіны

Падзяліцца