«Праваахоўныя» органы Беларусі ўжылі гвалт па прыкмеце сэксуальнай арыентацыі да затрыманага.

Гэта здарылася 10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека. Затрыманага прэс-сакратара кампаніі А1 Мікалая Брэдзелева прымусілі запісаць «пакаяннае» відэа, дзе ён быў вымушаны казаць пра сваю сэксуальную арыентацыю.

Эксплуатацыя сэксуальнай арыентацыі стала ў гэтым выпадку дадатковай падставай для вычварных здзекаванняў, а таксама псіхалагічнага і, ёсць усе падставы меркаваць, фізічнага ціску. 

Гвалт па прыкмеце сэксуальнай арыентацыі ўжо не першым разам ужываецца да беларусак і беларусаў на працягу 2020-2021 гг. У прыватнасці, яго ахвярай стаў студэнт Арцём Баярскі, не так даўно несправядліва прысуджаны да 5 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Мы выказваем сваю салідарнасць з Мікалаем Брэдзелевым і ўсімі ахвярамі гвалту, і ў тым ліку па прыкмеце сэксуальнай арыентацыі, і заклікаем міжнародную супольнасць не пакінуць без увагі гэтых злачынных дзеянняў беларускага рэжыму.

Мы заяўляем, што ні сэксуальная арыентацыя, ні гендарная ідэнтычнасць, ні рэлігійныя перакананні не могуць з’яўляцца прычынай ціску, катаванняў і здзекаванняў ні ў адной цывілізаванай краіне. Такая форма ціску з’яўляецца замахам не толькі на фундаментальныя правы і свабоды, але і на чалавечую годнасць і недатыкальнасць чалавечай асобы.

Яшчэ навіны

Падзяліцца