Мы, дэлегаты і дэлегаткі Каардынацыйнай рады Беларусі, былі шакаваныя навінамі аб стральбе, якая адбылася ў сэрцы Прагі 21 снежня, у выніку якой загінула 14 чалавек і 25 былі параненыя.

Мы выказваем нашы шчырыя спачуванні сем’ям і сябрам загінуўшых і пацярпелых. Узброеная атака ў сценах найстарэйшага інтэлектуальнага і адукацыйнага цэнтра Еўропы — Карлава ўніверсітэта, толькі падкрэслівае страшны кантраст паміж высокімі ідэаламі гуманізму і нізкім варварскім прыкладам гвалту. Карлаў універсітэт, які стаў alma mater для многіх беларусаў і беларусак розных пакаленняў, у тым ліку і цяперашніх дэлегатаў Каардынацыйнай рады, застаецца для нас крыніцай святла, ведаў і ідэалаў.

Мы накіроўваем словы спачування, падтрымкі і салідарнасці чэшскаму народу і ўраду.

Мы лічым абсалютна недапушчальнай праява ўсіх форм гвалту і запалохвання ў дачыненні да мірных грамадзян і выказваем занепакоенасць адносна тэндэнцыі росту гвалтоўных дзеянняў і іх папулярызацыі сярод маладога пакалення.

Яшчэ навіны

Падзяліцца