1. Каардынацыйная рада як орган, прызнаны беларусамі і міжнароднай супольнасцю, лічыць незаконнымі і палітычна матываванымі прысуды, вынесеныя двум сябрам прэзідыума КР Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку. Мы асуджаем сотні надуманых незаконных рашэнняў у дачыненні грамадзянаў Беларусі, якія выступілі супраць гвалту і фальсіфікацыі выбараў 2020 года.
  2. Мы заклікаем грамадзянаў Беларусі, якім неабыякавыя прынцыпы волі, выканання правоў чалавека і незалежнасці нашай краіны, працягнуць публічна выключна мірным спосабам выяўляць сваю пазіцыю супраць беспрэцэдэнтных рэпрэсій у дачыненні дзясяткаў тысяч нашых суграмадзянаў.
  3. Мы звяртаемся да ўсіх краін свету, міжнародных і няўрадавых арганізацый, неабыякавых сяброў беларускага народа з заклікам скарыстаць усе магчымыя метады ўплыву, каб спыніць нязнаную па маштабе і ціску хвалю рэпрэсій супраць еўрапейскага беларускага народа.
  4. Мы працягваем лічыць, што дыялог з’яўляецца патрэбнай прыладай для пераадолення цяжкага палітычнага крызісу, у якім знаходзіцца наша краіна. Неадменнай умовай для яго пачатку з’яўляюцца спыненне рэпрэсій і вызваленне палітычных зняволеных.

Яшчэ навіны

Падзяліцца