«Моладзевы наступ»
Праграма спіса "Моладзевы наступ на выбары" ў КР III
Місія
Місія Моладзевага наступу - прадстаўніцтва, абарона й прасоўваньне інтарэсаў беларускай моладзі на ўсіх узроўнях прыняцьця палітычных вырашэньняў.
Праграма сьпіса на выбары ў КС3
1. Палітычная праца.
Мэта: Пашырэнне актыўнага ўдзелу моладзі ў палітычных працэсах краіны. Кірункі працы:
- Моладзевы наступ гатовы забясьпечыць для кожнага і кожнай права ўдзельнічаць у абмеркаваньні ўсяго, што адбываецца ў беларускай палітыцы праз свае сацыяльныя сеткі. Мы заўсёды адкрытыя для любых прапановаў з боку беларусаў і беларусак і будзем дапамагаць у прасоўваньні новых ідэй і ініцыятыў.
- Арганізоўваць публічныя слуханьні і падрыхтаваць стратэгіі па кірунках працы Аб’яданага пераходнага кабінэту.
2. Праца ў краіне.
Мэта: Пашырэньне магчымасьцяў утварэньня й доступу да атрыманьня міжнароднага досьведу для моладзі.
Кірункі працы:
- Праца па спрашчэньні працэдур атрыманьня віз і дакумэнтаў для навучаньня й падарожжаў.
- Лабіраваньне спрашчэньня патрабаваньняў да дакумэнтаў беларускіх абітурыентаў (скасаваньне запыту апастылеў, даведак, выпісаў — усіх рычагоў уплыву беларускіх службоўцаў на моладзь, якая жадае вучыцца за мяжой).
- Павелічэньне колькасьці стыпэндый для здачы моўных экзамэнаў для паступленьня ў замежныя ўніверсітэты.
- Лабіраваньне вяртаньня ўстойлівага руху транспарту зь Беларусьсю.
- Пашырэньне магчымасьцяў удзелу беларусаў у міжнародных праграмах абмену.
- Лабіраваньне і прасоўваньне праграм нефармальнай адукацыі для моладзі.
3. Праца з дыяспарай.
Мэта: Кансалідацыя беларускай дыяспары й захаваньне сувязяў дыяспаральнай моладзі зь Беларусьсю.
Кірункі працы:
- Абароняць правы беларускай моладзі й студэнтаў у краінах жыцьця й навучаньня праз Камісію па справах студэнцтва й іншыя даступныя пляцоўкі.
- Змагацца з дыскрымінацыяй па пашпарце.
- Уцягваць дыяспаральную моладзь у сацыяльныя праекты, прасоўваць праекты па захаваньні лякальнай ідэнтычнасьці маладых беларусаў.
- Абяцаем празрыстасьць і падсправаздачную працу. Мы абавязваемся адкрыта кіраваць, дзе кожны голас будзе пачуты і кожная праблема вырашана.
4. Міжнародная праца.
Мэта: Умацаваньне міжнародных сувязяў для прасоўваньня інтарэсаў беларускай моладзі. Кірункі працы:
- Абараняць інтарэсы моладзі, з асаблівым упорам на пытаньне палітычных зьняволеных і аднаўленьне руху транспарту паміж Беларусьсю й краінамі Эўрапейскага Зьвязу праз умацоўваньне сыстэмнага супрацоўніцтва зь міністэрствамі замежных справаў, прыманьне ўдзелу ў міжнародных форумах і дыялёгах.
- Рэалізаваць праект “Мільён віз для Беларусі” - лабіраваць міжнародных партнэраў для выдачы мільёну шэнгенскіх віз на працягу пяці год.
- Разьвіваць беларусістыку ў эўрапейскіх унівэрсытэтах для падвышэньня бачнасьці Беларусі.
- Распрацоўваць праекты зь міжнароднымі і нацыянальнымі арганізацыямі іншых краінаў для падвышэньня грамадзкага і палітычнага ўдзелу беларускай моладзі.