Міжнародная камісія
Абгрунтаванне стварэння: Міжнародная камісія Каардынацыйнай рады ствараецца для прэзентацыі інтарэсаў КР у міжнародных арганізацыях, удзелу ў распрацоўцы і рэалізацыі міжнароднай палітыкі дэмакратычных сіл Беларусі. Камісія займаецца рэагаваннем на міжнародныя выклікі, адвакатаваннем правоў беларусаў за мяжой і абаронай інтарэсаў Беларусі, адстойваннем яе незалежнасці і еўрапейскай будучыні. У рамках сваёй дзейнасці камісія каардынуе супрацоўніцтва з іншымі органамі, маніторыць выкананне агульнай стратэгіі ў сферы міжнародных адносін і разглядае справаздачы прадстаўніка Кабінета па пытаннях знешняй палітыкі.
Мэта: Прадстаўленне інтарэсаў беларусаў і Беларусі на міжнароднай арэне для набліжэння дэмакратычных зменаў у краіне.
Задачы:
- Развіццё міжнароднага супрацоўніцтва КР.
- Удзел у распрацоўцы і рэалізацыі агульнай стратэгіі дэмсілаў па пытаннях знешняй палітыкі, выпрацоўка прапаноў і рэкамендацый у межах кампетэнцыі камісіі.
- Каардынацыя дзейнасці з АПК і ОСЦ, маніторынг выканання агульнай стратэгіі ў сферы міжнародных адносін, разгляд справаздач Прадстаўніка Кабінета па пытаннях знешняй палітыкі.
- Абарона інтарэсаў беларусаў унутры і за межамі краіны.
Профіль: тэматычная пастаянная камісія.
Аб’ём паўнамоцтваў: Міжнародная камісія Каардынацыйнай рады (МККР) займаецца пытаннямі знешняй палітыкі і развіцця. МККР з'яўляецца пастаяннай камісіяй з шырокім парадкам дня. На парадак дня камісіі ўплываюць палітычныя прыярытэты дэмакратычных сіл і іх удзел у міжнародных адносінах.
- Камісія назірае за працай АПК і ОСЦ у сферы міжнародных адносін і каардынуе з імі сваю дзейнасць.
- Члены камісіі арганізуюць і ўдзельнічаюць у сустрэчах з прадстаўнікамі замежных краін і міжнародных арганізацый, збіраючы каштоўную інфармацыю і ўсталёўваючы сувязі. Яны таксама ўдзельнічаюць у міжнародных канферэнцыях і рэкамендуюць удзел у іх іншым членам КР.
- Члены МККР могуць распрацоўваць рэкамендацыі ў сферы знешняй палітыкі, пазіцыі для перамоваў з міжнароднымі партнёрамі па важных міжнародных і рэгіянальных пытаннях.
- МККР можа арганізоўваць слуханні па асабліва важных справах і прызначаць сустрэчы з экспертамі для дэталёвага абмеркавання актуальных пытанняў.
- МККР мае права вядзення ўнутранай і вонкавай перапіскі, стварэння і накіравання запытаў на афіцыйным бланку камісіі Каардынацыйнай рады Беларусі.
Тэрмін паўнамоцтваў: МККР з'яўляецца часовым органам, і яго праца абмежаваная перыядам дзейнасці Каардынацыйнай рады гэтага склікання.
Парадак і тэрміны справаздачнасці: МККР дае справаздачу аб выніках сваёй дзейнасці не радзей за адзін раз на шэсць месяцаў перад Агульным пасяджэннем Каардынацыйнай рады.
Пры неабходнасці, па запыце Спікера ці ініцыятыве МККР могуць быць падрыхтаваны аднаразовыя або перыядычныя справаздачы для яе прадстаўлення на Агульным пасяджэнні Каардынацыйнага савета ці на Нарадзе Фракцый.
Пералічэнне фракцый, згодных накіраваць у камісію свайго прадстаўніка
- Каманда Латушкі і “Рух за свабоду” - Ірына Халопіца
- Блок Пракоп’ева-Ягорава - Паліна Бродзік
- Еўрапейскі выбар - Аляксандра Мамаева
- Моладзевы наступ - Алесь Лапко
- Хопіць баяцца - Таццяна Мартынава
- Воля - Генадзь Манько
- Наша справа - Віталь Рымашэўскі
- Каманда Латушкі і “Рух за свабоду” - Павел Латушка
- Еўрапейскі выбар - Маргарыта Ворыхава
- Еўрапейскі выбар - Валерый Мацкевіч
- Каманда Латушкі і “Рух за свабоду - Анжаліка Мельнікава
- Наша справа - Павел Церашковіч
Узгодненая ініцыятарамі стварэння камісіі кандыдатура кіраўніка і намесніка кіраўніка камісіі
Кіраўніца: Аляксандра Мамаева
Намесніца: Ірына Халопіца
Дэлегат_ки
Накіраваць зварот
Мы пастараемся як мага хутчэй адказаць на ваш зварот. Каб атрымаць зваротную сувязь калі ласка пазначце кантакт для сувязі.