Алана Гебрэмарыам, сябра асноўнага складу КР, ужо паўтары месяцы знаходзіцца пад вартай. 14-га лістапада ёй абралі меру стрымання – 2 месяцы пад вартай. Да гэтага часу Алане не прад’явілі абвінавачванне, але яе падазраюць у арганізацыі дзеянняў, якія парушаюць грамадзкі парадак.

Мы ведаем, што Алана скардзіцца на тое, што атрымлівае вельмі мала лістоў. Мяркуючы па перапісцы, не ўсе яе лісты трапляюць на волю і не ўсе даходзяць ёй.

«Алана вельмі шчырая і адданая, нават бесстрашная перад складанымі рэчамі. Інакш я не магу патлумачыць тое, што яна паспела шмат чаго дасягнуць у свае годы — адвучыцца ў медыцынскім універсітэце, займацца студэнцкім актывізмам у не самай спрыяльнай для гэтага краіне, удзел у парламенцкіх выбарах,  дзейнасць у Каардынацыйнай радзе і г.д. Нават знаходзячыся за кратамі яна жартуе ў лісце пра нашы агульныя дзявочыя сакрэцікі. Дарэчы, Алана пісала, што не можа камунікаваць у СІЗА на беларускай мове. Ёй гэтага вельмі бракуе, таму, калі ласка, калі раптам будзеце пісаць ёй ліст, то напішыце тэкст на беларускай», распавяла сяброўка Аланы.

Мы настойваем на вызваленні Аланы, сябраў Прэзідыума КР Максіма Знака і Марыі Калеснікавай, усіх студэнтаў, журналістаў і палітвязняў! Мы ведаем, што Алана – смелая і гатова змагацца за правы студэнтаў, моладзі і ўсіх беларусаў. Але ніхто не павінен за гэта сядзець у турме!

Еще новости

Поделиться