5 кастрычніка суд адхіліў апеляцыю па «справе студэнтаў». Сябра асноўнага складу КР Алану Гебрэмарыам, а таксама Таццяну Якельчык і Вікторыю Гранкоўскую этапавалі ў Гомельскую калонію, а Ягор Канецкі зараз знаходзіцца ў ПК №3 у Віцебску.
Мы спыталі ў чат-боце Рух Большасці (@CoordinationCouncilBot), чаму іх навучылі палітзняволеныя студэнты. Для бесперапыннага чытання ўсіх атрыманых паведамленняў спатрэбілася 60 хвілін. Гэта цэлая гадзіна падтрымкі і веры ў студэнтаў.
Усе пажаданні мы адправілі ў Лісты ў клетачку – сэрвіс, дзе можна адправіць ліст палітвязню з любога пункта свету.
Далучайцеся і вы!