1-я папраўка ў Статут (Рэгламент) Каардынацыйнай рады Беларусі

Апублікавана:
25.10.2023, 16:13

Рашэнне Каардынацыйнай рады Беларусі

Прынята 19 кастрычніка 2023 года Агульным паседжаннем Каардынацыйнай Рады

Унесці ў Статут (Рэгламент) Каардынацыйнай рады Беларусі наступныя змены (1-я папраўка):

  1. Аб галасаванні ў Каардынацыйнай радзе

Змяніць парадак галасавання (падліку галасоў) у Каардынацыйнай радзе: для прыняцця рашэння лічыць большасць не ад складу Каардынацыйнай рады, а ад колькасці прагаласаваўшых, уключаючы ўсіх, хто прагаласаваў «за», «супраць» і «ўстрымаўся». Для гэтага ўнесці ў Статут наступныя змены:

1.1 Змяніць пунктам 4.1.3 Статута выклаўшы яго ў наступнай рэдакцыі:

«4.1.3 Агульнае пасяджэнне прымае рашэнні простай большасцю галасоў ад колькасці прагаласаваўшых дэлегатаў па наступных пытаннях:»

1.2 Змяніць пунктам 4.1.4 Статута выклаўшы яго ў наступнай рэдакцыі:

«4.1.4 Агульнае пасяджэнне прымае рашэнні кваліфікаванай большасцю ў дзве траціны ад колькасці прагаласаваўшых дэлегатаў па наступных пытаннях:»

Папраўка ініцыяваная Камісіяй па юрыдычных пытаннях і прававых рэформах Кардынацыйнай рады Беларусі.