Каардынацыйная рада: Павел Латушка паведаміў у праваахоўныя органы аб знікненні Анжалікі Мельнікавай

25 сакавіка знікла спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава. З таго часу сувязі з ёй няма. Паводле наяўных звестак, яна не знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы.
Павел Латушка афіцыйна паведаміў у праваахоўныя органы Польшчы аб знікненні Анжалікі Мельнікавай. Па просьбе праваахоўных органаў гэтая інфармацыя раней не публікавалася.
Мы спадзяемся на лепшае, але разумеем, што прадстаўнікі дэмакратычных сіл Беларусі застаюцца прыярытэтнымі мэтамі спецслужбаў рэжымаў у Беларусі і Расіі.
Каардынацыйная рада будзе інфармаваць пра далейшае развіццё сітуацыі.