10 снежня – Дзень правоў чалавека

Сёння, у Дзень правоў чалавека Каардынацыйная рада выказвае падзяку ўсім праваабаронцам, якія, нягледзячы на шматгадовы ціск, працягваюць абараняць правы людзей у Беларусі.
Дзякуй вам за прынцыповасць, адвагу, прафесіяналізм і самааддачу.
10 снежня 1948 года Генеральная Асамблея ААН прыняла важны гістарычны дакумент, што абвяшчае неад’емныя правы, уласцівыя кожнаму чалавеку незалежна ад яго расы, пола, рэлігіі, перакананняў і паходжання.
Давайце сёння падзякуем у сацыяльных сетках праваабаронцаў «Вясны», Беларускага Хельсінскага Камітэта, Прававой ініцыятывы, Human Constanta, Цэнтра прававой інфармацыі, Офіса па правах людзей з інваліднасцю, «Яе права» і іншых беларускіх праваабарончых арганізацый і ініцыятыў за іх штодзённую працу.
І не забудзьцеся на падтрымку людзей, якім сацыяльныя сеткі цяпер не даступныя – палітзняволеных праваабаронцаў. Адрасы – на politzek.me.
- Уладзімір Лабковіч
- Алесь Бяляцкий
- Таццяна Ласіца
- Марфа Рабкова
- Валянцін Стэфановіч
- Леанід Судаленка
- Андрэй Чапюк