8 лістапада стартуе Тыдзень прадпрыемніцтва

Сусветны тыдзень прадпрыемніцтва пройдзе 8-14 лістапада ў анлайн фармаце. Удзел бясплатны.
Ключавая тэма — пошук рэсурсаў, патрэбных для паспяховага развіцця бізнесу і атрымання прыбытку. У мерапрыемствах тыдня возьмуць удзел сябры асноўнага складу КР:
- Таццяна Марыніч, заснавальніца Imaguru, старшыня Групы кампаній Belbiz;
- Максім Баграцоў, IT-прадпрымальнік;
- Дзмітрый Крук, старэйшы навуковы супрацоўнік даследчага цэнтра BEROC;
- Павел Данейка, адміністрацыйны дырэктар даследчага цэнтра BEROC (Кіеў);
- Лілія Уласава, заснавальніца мінскага Цэнтра медыяцыі і перамоў, партнёр Юрыдычнай фірмы ВМП.
Поўная праграма тыдня і рэгістрацыя на gew.by.