Адказваем на пытанні па рэформе КР!

Апублікавана:
09.11.2022, 18:33

Дзякуй усім, хто даслаў свае пытанні наконт рэформы КР. Сёння дзелімся адказамі на некаторыя з іх. Нагадаем, што дасылаць пытанні можна праз бот зваротнай сувязі: @FeedbackDvizhBot

— Ці будзе новы склад КР публічным?

Унутры новага складу будзе поўная публічнасць: чальца КР будуць ведаць адзін аднаго і давяраць. Аднак медыйная публічнасць будзе залежыць ад жадання чальцоў з-за злучаных з дзейнасцю КР рызыкаў.

— Дыяспары: якая працэдура абрання ў КР? Што рабіць, калі аднаго чалавека вылучаць праз тэматычную групу і дыяспару? Як дзейнічаць, калі прадстаўнік дыяспары падчас мандату пераязджае ў іншую краіну?

Для забеспячэння рэпрэзентатыўнасці мы прапануем дыяспарам асобны механізм самастойнага вылучэння кандыдатаў у склад КР. У выпадку вылучэння аднаго кандыдата ад некалькіх арганізацый, мы звяжамся з ім або ёй і прапануем самавызначыцца: выбраць адну арганізацыю.

Калі чалец КР выходзіць са сваёй арганізацыі падчас свайго мандата, арганізацыя можа высунуць іншага кандыдата. Але кожны выпадак разбіраецца індывідуальна і разглядаецца ў КР разам з арганізацыяй.

— Чальцы старога складу КР: каго яны рэпрэзентуюць? І чаму яны не могуць быць пераабранымі праз тэматычныя групы?

Са старога складу застаецца 25 чальцоў КР, якія зацікаўлены ў развіцці арганізацыі і аднаўленню яе дзейнасці. Іх пераход у новы склад неабходны для забеспячэння пераемнасці былой и новай рады. Такім чынам, будзе сфармаваны пераходны склад з былымі і новымі чальцамі. У будучыні КР плануе цалкам перайсці да сістэмы выбарнасці ўсіх чальцоў.

Нагадаем, што на гэтым тыдні апошняя магчымасць увайсці ў склад КР. Дасылайце свае заяўкі да 13 лістапада. Усе неабходным спасылкі можна знайсці ў нашым пасце.