Адпраўляем беларусам лісты пра «рэферэндум»
Каб адзіная стратэгія паводзін на «рэферэндуме» спрацавала, важна расказаць пра яе як мага большай колькасці беларусаў.
І кожны з вас можа з гэтым дапамагчы! Што мы прапануем зрабіць?
Адпраўце папяровы ліст вашым знаёмым у малыя гарады ці вёскі/ вашым суседзям, якія сумняваюцца/ вашым «апалітычным» сваякам і раскажыце, як беларусы будуць дзейнічаць падчас «рэферэндуму» 27 лютага. Прыклады лістоў па спасылцы.
Абавязкова выконвайце правілы бяспекі:
– Скарыстайце выдуманы зваротны адрас (адрас любога тэхнічнага будынка/ прыдуманы дом з праўдападобнай вуліцай і лішнім корпусам);
– Не падкідайце лісты там, дзе могуць быць відэакамеры;
– Друкуйце лісты на друкарцы, каб вас нельга было вылічыць па почырку:
– Не здымайце пальчаткі – холадна ж!
Чым больш лістоў – тым больш за беларусаў змогуць прадэманстраваць сваю нязгоду на «рэферэндуме».
Вы можаце ананімна падзяліцца сваім лістом праз чат-бот. Калі вы знаходзіцеся за мяжой і пачуваецеся ў бяспецы, апублікуйце ліст у сацсетках пад хэштэгам #пишубеларусу ці зачытайце яго на відэа, каб больш беларусаў атрымалі ваш ліст.