Адзіная стратэгія дзеянняў на «Рэферэндуме»

Сумленныя людзі, Zubr, Голас пры падтрымцы Офіса Святланы Ціханоўскай, Народнага антыкрызіснага кіравання і Каардынацыйнай рады, выпрацавалі адзіную стратэгію рэакцыі грамадства на Рэферэндум, падтрымаць якую можна трыма простымі крокамі:
- Прыходзьце на пляцоўкі для галасавання.
- Стаўце ў бюлетэні крыж насупраць усіх варыянтаў. Сапсаваць бюлетэнь можна і іншым спосабам, але паставіўшы крыж насупраць усіх варыянтаў, вы гарантуеце, што за вас не выберуць непатрэбнага варыянту.
- Апусціце бюлетэнь у скрыню для галасавання.
Несапраўдны бюлетэнь — гэта афіцыйнае выражэнне вашай нязгоды са зручнымі для ўлады варыянтамі і абарона вашага голасу ад фальсіфікацый.
Раскажыце, ці вы гатовыя падтрымаць стратэгію па рэферэндуме? Нам важная думка кожнага.