Алекс Шкор пра найбліжэйшыя дзеянні ў сферы лічбавай трансфармацыі

Каардынацыйная рада ўвяла пазіцыю Прадстаўнікоў па 8 кірунках. Па кожным кірунку ўжо распрацаваныя праграмы на паўгода. Алекс Шкор, Прадстаўнік КР па лічбавай трансфармацыі, расказаў пра асноўныя дзеянні ў сваёй сферы:
- Арганізаваць бяспечную пляцоўку для збору ідэй і праектаў па лічбавай трансфармацыі ад прадстаўнікоў IT-індустрыі.
- Праводзіць публічныя дыскусіі з экспертамі па кожным кірунку лічбавай трансфармацыі.
- Пачаць рэалізацыю 2-3 праектаў па лічбавай трансфармацыі.
- Прапрацаваць механіку ўзаемадзеяння з банкам рэформ.
- Супрацоўнічаць з міжнароднымі партнёрамі.