Беларускі хаб Імагуру адкрываецца ў Вільнюсе

Апублікавана:
24.09.2021, 18:25

Бізнес-хаб Імагуру, зачынены беларускімі ўладамі, працягне працу ў сталіцы Літвы ў супрацоўніцтве з Каардынацыйнай радай. Місія застаецца той жа – падтрымліваць беларускую стартап-супольнасць.

Сярод новых кірункаў дзейнасці клуба – адкрыццё Хаба Салідарнасці, які аб’яднае беларусаў замежжа для рэалізацыі сваіх ідэй на карысць Беларусі і беларусаў.

Нагадаем, што першы бізнес-клуб Імагуру быў адкрыты ў Мінску ў лістападзе 2013-га года.  За 7 гадоў працы бізнес-хаб дапамог больш 300 стартапам і прыцягнуў больш за 100 мільёнаў долараў інвестыцый.

19 красавіка 2021 года ўлады зачынілі гэтую бізнес-прастору, пасля чаго Імагуру стаў развіваць супольнасць анлайн, а таксама адкрываць новыя хабы ў еўрапейскіх сталіцах. На сёння Імагуру дзейнічае ў Мадрыдзе і Вільнюсе. У планах адкрыць бізнес-прастору і ў іншых еўрапейскіх гарадах.

Падрабязней пра дзейнасць Имагуру – на сайце imaguru.lt.