Беларускі запусцілі краўдфандынгавую кампанію на выданне кнігі «У рэвалюцыі жаночы твар. Выпадак Беларусі»
Працу над кнігай сяброўка асноўнага складу КР, філосаф Вольга Шпарага пачала ў лістападзе 2020 года. Гэта развагі пра тое, як і чаму пачалося абуджэнне беларускага грамадства і чаму менавіта жанчыны сталі тварам беларускай рэвалюцыі.
Нямецкамоўная версія кнігі з’явілася ў чэрвені 2021 года, была добра прынятая ў Германіі і ўвайшла ў тройку лепшых кніг ліпеня-жніўня 2021 года, а ўжо ў студзені 2022 будзе выдадзена і на рускай мове.
Да выйсця кнігі запушчана краўдфандынгавая кампанія, сродкі ад якой будуць перададзены на дапамогу палітвязнем беларускам, а таксама пойдуць на пакрыццё выдаткаў на выданне кнігі і арганізацыю прэзентацый.
У рамках кампаніі можна пералічыць любую суму ад 15 EUR і атрымаць наўзамен рускамоўную версію кнігі «У рэвалюцыі жаночы твар. Выпадак Беларусі». Кніга будзе высланая па пошце на адрас, паказаны вамі ў анкеце. Па меркаваннях бяспекі друкаваныя асобнікі кнігі пакуль не будуць высылацца ў Беларусь. Калі вы хочаце падтрымаць праект, але знаходзіцеся ў Беларусі, то вы можаце ўказаць адрасы вашых знаёмых за мяжой для адпраўлення кнігі.