Беларусы з 27 краін сустрэліся ў Вільнюсе

24-25 верасня Офіс Святланы Ціханоўскай правёў канферэнцыю беларусаў з усяго свету. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел сябры прэзідыума КР Вольга Кавалькова і Павел Латушка, Прадстаўніца КР па палітзняволеных Таццяна Хоміч і Прадстаўнік КР па юрыспрудэнцыі Міхаіл Кірылюк.
Прадстаўнікі Каардынацыйнай рады супольна з дыяспарамі абмеркавалі:
- дапамогу беларусам у краіне;
- падтрымку рэпрэсаванага бізнесу;
- падтрымку палітзняволеных;
- эканамічны стан Беларусі;
- міжнародную супрацу.
Вольга Кавалькова расказала аб працы Прадстаўнікоў КР і пра магчымыя спосабы ўзаемадзеяння Прадстаўнікоў КР і дыяспар.
Такая маштабная сустрэча дыяспар была праведзеная ўпершыню. Дыяспары – моцны рэсурс, які дапамагае змаганню за волю. Важна, што беларусы змаглі аб’яднацца, абмяняцца кантактамі і абмеркаваць далейшыя дзеянні для набліжэння дэмакратычнай Беларусі.
Дэталі канферэнцыі – на сайце bydiaspora.net.