Ці праводзіліся паспяховыя кампаніі байкоту ў Беларусі?

Апублікавана:
22.12.2021, 19:45

Адказ просты: за ўвесь час у Беларусі не было паспяховых кампаній байкоту, бо прадстаўнікі дэмсіл не мелі кансалідаванай пазіцыі. Адзін бок заклікаў да ўдзелу, іншs — падтрымліваў байкот. Аднак, каб актыўны байкот быў паспяховым, яго павінна падтрымаць большасць выбарцаў.

Сёння сітуацыя цалкам новая. Дэмакратычныя сілы згуртаваліся і выбралі адну стратэгію паводзін на «рэферэндуме». Спрачацца пра байкот і ўдзел бессэнсоўна, бо ў абодвух выпадках гаворка ідзе пра зрыў «рэферэндуму» або прызнанні яго несапраўдным.

Цяпер важна не раз’ядноўвацца, а скарыстаць даступныя прылады, якія могуць падтрымаць прыхільнікі як байкоту, гэтак і ўдзелу:

— публікаваць склады выбарчых камісій;

— распаўсюджваць інфармацыю пра кампанію Сумленных людзей па падтрымцы сумленных сяброў ЎВК;

— інфармаваць сяброў ЎВК пра адказнасць за парушэнне закона;

— дэманстраваць нязгоду і расказваць знаёмым, што ўяўляе сабою «рэферэндум».

Улады будуць працягваць рэпрэсіі, і каб дамагчыся нашай адной мэты, мы павінны дзейнічаць зладжана.